У рамках акцыі Мы - грамадзяне Беларусі пашпарты атрымалі школьнікі Гомеля

11 марта 2014

У гэтыя дні Беларусь рыхтуецца адзначыць адно з галоўных дзяржаўных святаў. Сёння ў Мінску ў рамках акцыі Мы - грамадзяне Беларусі пашпарты атрымалі школьнікі Гомеля. Галоўны дакумент ім уручыў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон. Сярод падлеткаў, якія прыехалі ў сталіцу, лаўрэаты Спецфонду Прэзідэнта, пераможцы і ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў, алімпіяд і актывісты грамадскага жыцця.


Акцыя Мы - грамадзяне Беларусі пачалася 11 гадоў таму. Атрымліваць пашпарты напярэдадні Дня Канстытуцыі з рук дзяржаўных дзеячаў стала добрай традыцыяй. Такім чынам дакумент атрымалі ўжо больш як сто тысяч юнакоў і дзяўчат.