У пік рэспіраторных інфекцый і грыпу напластаванне вірусаў можа прывесці да мікст-інфекцыі

3 октября 2021
Ва ўмовах правядзення дзвюх маштабных вакцынацый - супраць грыпу і супраць COVID-19  - медыкі гатовыя распрацаваць індывідуальны план імунізацыі для ўразлівых катэгорый грамадзян.

Для астатніх рэкамендацыі адзіныя: прышчэпку ад грыпу варта рабіць пасля правядзення поўнага курсу антыкавіднай вакцынацыі. Кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу пачалася ў традыцыйныя тэрміны - 1 кастрычніка. Сёлета на выбар беларусаў 2 віды процігрыпозных вакцын - расійскай і французскай вытворчасці. Прышчапіць плануюць не менш як 40 % насельніцтва. Бясплатна імунізуюць трохвалентным процігрыпозным прэпаратам. Яго састаў штогод абнаўляюць. 

Лічбы шпіталізацыі пацыентаў з COVID-19 растуць з кожным днём. У пік рэспіраторных інфекцый і грыпу такое напластаванне вірусаў можа прывесці яшчэ да адной мутацыі. Урачы называюць яе мікст-інфекцыяй. У такіх умовах імунізацыя супраць грыпу набывае асаблівае значэнне.