У Петрыкаўскім раёне зафіксаваныя новыя падтапленні

7 апреля 2013

У Петрыкаўскім раёне зафіксаваныя новыя падтапленні. У вадзе  16 падворкаў і 8 гаспадарчых пабудоў. Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі МНС. Дапамогу насельніцтву ў адпампоўванні  вады аказваюць прадпрыемствы ЖКГ. Тым часам сіноптыкі прагназуюць ападкі ў Гомельскай вобласці, але кароткачасовыя. Днём па краіне будзе да 6 градусаў  цяпла.