У парку Горкага адкрыта сямейная фотавыстава Сувязь пакаленняў

15 мая 2013

На здымках – самыя шчаслівыя сямейныя хвіліны. Выстава прадстаўлена работамі прафесіянальных сталічных фатографаў. Ля цэнтральнага ўваходу арганізатары размесцілі фотасушку для аматараў. Да нядзелі мінчане могуць пакінуць там фатаграфію сваёй сям’і, а на зваротным баку карткі напісаць свае кантакты. Лепшыя аўтары атрымаюць падарункі.


Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама: Радуе, што сёння сем'і, якія прымаюць рашэнне нарадзіць трэцяе або чацвёртае дзіця, гэта ўладкаваныя сем'і.


Вольга Герасенка, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фонду ААН у галіне народанасельніцтва: З дапамогай фатаграфіі мы спрабуем данесці тыя рэчы, якія важна прывіваць дзецям, захоўваць і прымнажаць у сваіх сем'ях, і мы спадзяёмся, што гэта выстава пакажа прыклад астатнім, як важна і як трэба бавіць час разам.


У выхадныя да фотавыстаў арганізатары дабавяць і святочныя сямейныя мерапрыемствы. Галоўны прыз - абанемент на каруселі ў парку Горкага. Таксама будзе працаваць і фотазона, дзе бясплатна можна зрабіць сумесны здымак на памяць.