У памяць аб ліквідацыі Мінскага гета праходзіць мітынг-рэквіем

22 октября 2018

Сёння Беларусь успамінае трагедыю 75-гадовай даўнасці. У гэты дзень было ліквідавана Мінскае гета. Ахвярамі нацысцкай палітыкі генацыду ў сталіцы сталі больш за сто тысяч яўрэяў з усёй нашай краіны і Еўропы. Да журботнай даты ў Беларусі праходзяць дні памяці. Ужо адбыліся выставы і кінапаказы. А ўвечар у Белдзяржфілармоніі пройдзе мемарыяльны канцэрт. Зварот удзельнікам памятных мерапрыемстваў да гадавіны знішчэння Мінскага гета накіраваў Прэзідэнт Беларусі. "Боль ад гэтай трагедыі не сціхае. Больш за 100 000 яўрэяў прайшлі тут праз сапраўднае пекла: голад, холад, зневажанне і пакуты".

У гэтыя хвіліны ля сімвалічнага месца - мемарыяльнага комплексу "Яма" - пачаўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр халакоста.

На сувязі са студыяй - наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).