У асобных раёнах Беларусі сёння магчымы град

29 мая 2019

У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Сёння па ўсёй краіне чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру. У асобных раёнах магчымы град. Заўтра надвор'е  практычна не зменіцца, папярэджваюць сіноптыкі.