У Астравецкім раёне адкрыты мост праз раку Вілія

3 августа 2019

Бліжэй адзін да аднаго сталі населеныя пункты прымежжа. У Астравецкім раёне адкрыты мост праз раку Вілія. Будаўніцтва пераправы даўжынёй звыш 100 метраў і грузападымальнасцю 40 тон вялі сумесна падраздзяленні органаў пагранічнай службы і транспартных войскаў Міністэрства абароны. Чакаецца, што новая пераправа павысіць эфектыўнасць аховы мяжы на кірунку будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама скароціць час праезду паміж населенымі пунктамі, падзеленымі ракой. Падчас узвядзення аб'екта вайскоўцы ўжылі пралётныя будынкі чыгуначнага праезду. Будаўніцтва вялося вайскоўцамі 30-й асобнай чыгуначнай брыгады са Слуцка.