У Ніжагародскай вобласці Расіі ідзе падрыхтоўка да беларуска-расійскіх вучэнняў "Шчыт Саюза"

10 сентября 2019

На палігоне ў Ніжагародскай вобласці Расіі працягваецца падрыхтоўка да сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019". Нашы вайскоўцы (а гэта 4  тысячы чалавек) ужо прыбылі да месца правядзення манеўраў. Палявыя лагеры размясціліся побач з палігонам Муліна. Адна з першачарговых задач - стварыць побыт для салдата. Прычым сёння такія лагеры - гэта не толькі месца для сну, а шматфункцыянальныя комплексы. 

Нагадаем, сумесныя аператыўныя вучэнні "Шчыт Саюза - 2019" стартуюць 13 верасня. Гэта завяршальны этап двухгадовай падрыхтоўкі войскаў дзвюх краін. Падчас такіх манеўраў ваеннае кіраўніцтва праверыць гатоўнасць армій Беларусі і Расіі працаваць у тандэме.