У Нясвіжскім замку прайшло ўшанаванне педагогаў

6 октября 2023

"Настаўніку Мінскай вобласці прысвячаецца". Рэгіянальнае свята прымаў Нясвіжскі замак. Урачыстасць аб'яднала дзве сотні спецыялістаў сферы адукацыі. Гэта ветэраны педагагічнай працы і маладыя спецыялісты, кіраўнікі профільных устаноў. Яны выхоўваюць інтэлектуалаў і дапамагаюць будучым навукоўцам. Цяпер жа самі пакарылі прафесійны п'едэстал, атрымалі граматы і падзякі. Сярод лаўрэатаў выдатнікі адукацыі.

Выхавальнікі дзіцячых садкоў і настаўнікі школ, выкладчыкі творчых студый і тэхналабараторый. Усяго ў сістэме адукацыі Мінскай вобласці працуюць амаль 30 тыс. педагогаў.