У Нацыянальным аэрапорце Мінск сёння сустрэлі чатырохмільённага пасажыра

19 декабря 2017

Шчасліўчыкам апынуўся мінчанін Усевалад Бяляеў, ён ляцеў з Санкт-Пецярбурга. 4-мільённаму пасажыру ўручылі сертыфікат на гадавое абслугоўванне ў VIP-зале аэрапорта, а таксама сертыфікат на білет у бізнес-клас па любым рэгулярным маршруце. Спецыялісты падлічылі, што ў наступным годзе пасажырапаток у Нацыянальным аэрапорце яшчэ вырасце на 10-15 %. Зрэшты, ужо сёння мінскі аэрапорт можна назваць міжнародным хабам - каля 30 % пасажыраў ляцяць праз нашу краіну транзітам.