У Беларусі заўтра чакаецца да +36 градусаў

12 июля 2021
Афрыканская спёка не пакіне Беларусь і на гэтым тыдні. Заўтра днём слупкі тэрмометра паднімуцца да +36 градусаў! Месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. 

У спякоту медыкі не рэкамендуюць доўга знаходзіцца пад пякучым сонцам і раяць піць шмат вады. Вадзіцелям варта карыстацца кандыцыянерамі і паркаваць аўто ў цені. Асабліва асцярожна трэба паводзіць сябе на вадаёмах: толькі за мінулы тыдзень у краіне патанулі 33 чалавекі. Яшчэ столькі ж былі выратаваныя.