У Мядзельскім раёне прыручылі лася

16 февраля 2017

Яшчэ мінулай вясной егеры яго знайшлі ў лесе і перадалі ў сялянска-фермерскую гаспадарку ў вёсцы Абрамы. Выходжваць ласяня было няпроста: каровіна малако ласям не падыходзіць, кармілі казіным. Зараз яму 10 месяцаў, і рацыён стаў больш разнастайным. З любімых ласункаў - белы хлеб, галінкі вярбы, морква і яблыкі. У падвор’і лось добра асвоіўся, ахвотна гуляе па снезе. Яго заўсёды суправаджае "асабістая ахова" - чорны шчанюк. Ад эксклюзіўнага інтэрв'ю лось не адмовіўся.