У МУС з'явіўся Цэнтр псіхалагічнага забеспячэння

5 ноября 2021
Адпачыць і прывесці думкі ў парадак пасля напружанай змены. Цэнтр псіхалагічнага забеспячэння з'явіўся ў МУС.  У новым падраздзяленні будзе праводзіцца псіхакарэкцыйная, трэнінгавая і псіхадыягнастычная работа з міліцыянерамі сталічнага гарнізона. Для супрацоўнікаў міліцыі створана атмасфера камфорту. Напрыклад, стэрэасістэма "Зорнае неба"  ўводзіць у рэлаксацыйны стан. Для гэтага ёсць мяккія і масажныя крэслы.  Яшчэ адна лакацыя - фібрааптычны душ.  Працуюць у цэнтры як праваахоўнікі, так і цывільныя спецыялісты.

Першымі выпрабавалі магчымасці цэнтра кіраўнікі МУС. У наступным  свае дзверы ён расчыніць для супрацоўнікаў ведамства.