У Маладзечне адбыўся "Купальскі фэст"

7 июля 2023

Мінулая ноч для беларусаў была купальскай. Паркі, замкі і фальклорныя сядзібы запрасілі беларусаў на інтэрактывы. Маштабна свята адзначылі і ў Маладзечне. Тут адбыўся "Купальскі фэст". У Летнім амфітэатры прапанавалі музычную праграму з удзелам народных і аматарскіх калектываў Палаца культуры. Цэнтрам свята стала фаер-шоу пасярод возера гарадскога парку.

Запалілі сімвалічнае купальскае вогнішча. Паводле традыцыі такі рытуал у гэту ноч ачышчае ад усяго дрэннага.

На ваду былі спушчаны вянкі з кветак. Лічыцца, што калі вянок сплыў далёка, дзяўчына хутка выйдзе замуж. Дарэчы, Купалле - абавязковае свята на карце беларускага лета.