У Магілёве адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі

22 сентября 2021

Развіццё медыцыны, стварэнне рэгіянальных цэнтраў, дзе будзе аказана ўся неабходная дапамога на ўзроўні сталіцы, - прыярытэт будучай пяцігодкі. Асаблівая ўвага аснашчэнню паліклінік і бальніц сучасным абсталяваннем. Сёння ў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы ўрачыста адкрыты кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. Ён значна палепшыць якасць дыягностыкі. 

На новы ўзровень выйдзе рэгіянальная медыцына і дзякуючы кардыяхірургічнаму корпусу. Яго адкрыццё плануецца ўжо гэтай восенню.