У свеце сёння адзначаюць Дзень турызму

27 сентября 2019

Вялікую ўвагу гэтай сферы ўдзяляюць і ў Беларусі, бо гэта адзін з важных фактараў для развіцця эканомікі. Толькі летась да нас прыехала 11,5 мільёна замежнікаў. Сярод лідараў па колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў - Расія, Літва, Польшча і Латвія. Што да беларусаў, сёлета каля 850 000 чалавек выехалі за мяжу. Самымі папулярнымі краінамі сталі Егіпет, Турцыя, Украіна і Балгарыя.