У Мінскай вобласці стартавала акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!"

23 августа 2018

Зараз ратавальнікі працуюць побач з гандлёвымі цэнтрамі і школьнымі базарамі. У гульнявой форме нагадваюць аб правілах паводзін. Да пачатку навучальнага года правяраюць і гатоўнасць школ: планы эвакуацыі, працу пажарнай сігналізацыі. Больш падрабязна Наталля Кезік.

Пяць лакацый - пяць заданняў. Сёння раніцай дзеці ў гэтым лагеры на лінейку сабраліся амаль па баявой трывозе. На хуткасць апранаюць амуніцыю ратавальніка, у крагах - спецыяльных пальчатках - завязваюць вузлы і вадой збіваюць імправізаваныя кеглі.

Даніэла Песіна ў дзіцячы лагер пад Мінскам прыехала з Вільнюса. У Беларусі школьніца адпачывае ўпершыню. За насычанай праграмай не заўважыла, як хутка праляцела змена. А сёння ўпершыню ўбачыла спецтэхніку беларускіх ратавальнікаў і апранула баявую амуніцыю. Праз некалькі дзён ужо ў родным Вільнюсе Даніэла будзе ўспамінаць беларускіх сяброў, актыўны адпачынак і рыхтавацца да школы.

За лета ратавальнікі пабывалі ў кожным лагеры цэнтральнага рэгіёна. Толькі ў Мінскім раёне на свежым паветры правялі паўсотні ўрокаў бяспекі. Зараз - напрыканцы лета - адправіліся з праверкамі ў дзіцячыя школы і садкі. Планы эвакуацыі, вогнетушыцелі і пажарная сігналізацыя - усе сродкі пажарнай бяспекі павінны быць гатовыя да новага навучальнага года.

Да канца жніўня ратавальнікаў з падарункамі і ўрокамі па бяспецы таксама можна сустрэць побач з буйнымі гандлёвымі і забаўнымі цэнтрамі.

З пачаткам заняткаў у школах са сваімі ўрокамі па бяспецы ва ўстановы адукацыі прыедуць і ратавальнікі. Падчас віктарын, квэстаў і гульняў нагадаць усім школьнікам аб правілах бяспечных паводзін усім школьнікам і дашкалятам. Акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!" завершыцца ў канцы верасня.