У Мінскай вобласці збіраюць хвойны ўраджай

30 января 2018

Шышкі елкі і сасны назапашваюць у зімовы перыяд. Менавіта ў халодны час яны спеюць і захоўваюць свае лепшыя якасці. Потым насенне адбіраюць, сушаць і тэсціруюць для высадкі новых лясоў. Аляксандра Кавеліч працягне тэму.

Такі збор хвойнага ўраджаю пачынаецца незвычайна позна – толькі напачатку зімы. У марозныя дні Алег Сіняк працуе на вышыні. Каб сабраць сасновыя плады і пры гэтым не набіць шышкі, лесніку патрэбныя навыкі, амаль як у альпініста.

Звычайна шышкі вырошчваюць, а потым збіраюць на спецыяльных плантацыях, дзе растуць дрэвы павышанай якасці. Аднак і там патрабаванні да такога ўраджаю даволі жорсткія.

Падыходзяць для збору далёка не ўсе лясныя плады. Дыяметр шышкі павінен быць не менш за паўтара сантыметры. Інакш насенне, якое хаваецца ўнутры, будзе не належнай якасці і не падыдзе да пасеву.

Фінальны адбор шышкі праходзяць у селекцыйным цэнтры. Тут яны два дні адпачываюць у вялікай машыне-салярыі, пасля чаго плады раскрываюцца.

Далей іх ізноў высушваюць і ў лабараторных умовах тэсціруюць на прыдатнасць.

Здаровае насенне захоўваюць у хвойных архівах. Там яно можа чакаць пасеву да дзесяці гадоў. Частка якаснага матэрыялу спатрэбіцца ўжо ў сярэдзіне вясны – ім засеяць спецыяльныя гадавальнікі, дзе вырошчваюць елку і сасну.