У Мінскай вобласці падвялі вынікі конкурсу "Вучань года" - ганаровае званне атрымаў 21 школьнік

15 января 2024

У Мінскай вобласці падвялі вынікі конкурсу "Вучань года". Ганаровае званне атрымаў 21 школьнік у 7 намінацыях, у тым ліку спартыўная, грамадская і творчая дзейнасць. Таленавітая моладзь прэзентавала сябе ў форме відэавізітоўкі - прадстаўлялі перадавыя ідэі і распрацоўкі. Узнагароды таксама пераможцам інтэрнэт-галасавання, бацькам і педагогам.

Прызнанне на цырымоніі атрымалі і навучэнцы каледжаў, якія летась перамагалі на міжнародных конкурсах прафмайстэрства. Будучыя спецыялісты правялі майстар-класы для гасцей - ад цырульнай справы да кандытарскага мастацтва.