У Мінскай і Гомельскай абласцях ДАІ ўвяла спецыяльны план "Надвор'е"

15 декабря 2022

Аранжавы ўзровень небяспекі падоўжылі беларускія сіноптыкі. У пятніцу, 16 снежня, чакаецца моцны снег па поўдні краіны. У Мінскай і Гомельскай абласцях ДАІ ўвяла спецыяльны план "Надвор'е". Для бяспекі вадзіцеляў і пешаходаў на дарогах працуе тэхніка па ўборцы снегу, праезную частку апрацоўваюць песка-саляной сумессю. Энергетыкі па ўсёй краіне перайшлі на ўзмоцнены рэжым. Так, з-за парывістага ветру і снегу ў Гомельскім рэгіёне без святла засталіся 54 населеныя пункты.