У Мінскім заапарку вясенняе абуджэнне

16 апреля 2021

 Асцярожны, павольны і любіць ласавацца гароднінай. У Мінскім заапарку абжываецца капібара. Самы вялікі экзатычны грызун прыехаў да нас з Краснадара і дастаткова доўга прывыкаў да новага месца на каранціне. Яму далі мянушку Капібарын. Зараз жывёліна знаходзіцца ў экзатарыуме, дзе мірна суседнічае з чарапахамі і папугаямі.

Вясенняе абуджэнне 

У заапарку зараз перыяд актыўнага вясенняга абуджэння. Са спячкі  выйшлі барсукі, мядзведзь  Трыстан, больш актыўнымі сталі  янотападобныя сабакі і яноты. У вальеры з бацькамі падрастае маленькая лама.