У Мінску завяршаецца падрыхтоўка 14 лыжных трас, 27 лядовых каткоў, звыш 30 хакейных каробак і 42 горак

16 ноября 2022

Сезонная інфраструктура для тых, хто чакае снегу і зімы. У Мінску завяршаецца падрыхтоўка лыжных трас - іх абсталююць 14. Пакатацца на лыжах можна будзе ў  Чыжоўцы, Вяснянцы, на Ваўпшасава, у парку Курасоўшчына і лесапарку Мядзвежына. З'явяцца трасы са  штучным снегам. Яны прызначаны не толькі для заняткаў, але і для правядзення спартыўных мерапрыемстваў. Побач арганізуюць і пункты пракату інвентара.

А для аматараў катання на каньках у сталіцы абсталююць  27 лядовых каткоў і звыш 30 хакейных каробак. 

Для прыхільнікаў санак і цюбінгаў зімой у горадзе  з'явяцца  бяспечныя месцы для катання. Усяго абсталююць 42 горкі.