У Мінску завяршаецца абагравальны сезон

15 апреля 2021
У Мінску завяршаюць абагравальны сезон. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама. Ужо заўтра батарэі пачнуць адключаць у адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях. У жылых дамах, дзіцячых садах, школах і сацыяльных аб'ектах цяпло пакінуць. Тэрміны адключэння цеплазабеспячэння для астатніх катэгорый спажыўцоў будуць залежаць ад надвор'я.