У Мінску за два гады плануюць пабудаваць тры мільёны квадратных метраў жылля

16 июня 2014
Уключаючы камерцыйнае, сацыяльнае і арэнднае жыллё. Але, нягледзячы на такія аб'ёмы будаўніцтва, пляцовак унутры МКАД становіцца ўсё менш і ўжо прынята канцэпцыя інфраструктуры ўсіх гарадоў-спадарожнікаў - гэта Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы, Фаніпаль.

Які насамрэч генеральны план сталіцы, і што гатовыя прапанаваць архітэктары тым людзям, якія жадаюць вырашыць сваё кватэрнае пытанне за межамі Мінска. Глядзіце сёння ўвечар у Актуальным інтэрв'ю са старшынёй камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Мікалаем Уласюком.