У Мінску ў тэлеграм-канале можна даведацца пра рамонтыя працы ў доме

6 апреля 2023

Рамонт дамоў і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый. Камунальныя службы сталіцы актывізавалі сезонныя працы па аднаўленні дахаў, фасадаў, уваходных груп. Спецыялісты занятыя рамонтам прыступак у пад'ездах жылых дамоў, стыкаў,  адмостак.   На сайце Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі і ў тэлеграм-канале "ЖКГ Мінск афіцыйна" -  новая рубрыка. Цяпер жыхары сталіцы могуць азнаёміцца з пералікам аднаўленчых работ, якія запланаваны ў іх доме на найбліжэйшы тыдзень.

Дарэчы, сёлета ў Мінску капітальна адрамантуюць 169 дамоў. Маштабную мадэрнізацыю  праводзяць адзін раз у 30-35 гадоў, доўжацца працы 4-5 месяцаў.