У Мінску напярэдадні Дня Перамогі праходзіць выстава ваенных фотакарэспандэнтаў

5 мая 2019

Унікальныя здымкі знайшлі ў архіве інфармацыйнага агенцтва "Спадарожнік". Тады яно называлася Савінфармбюро. Некаторыя працы адзначаныя абмежаваннем "18+". На фатаграфіях адлюстраваны як Дзень Перамогі, так і моманты роспачу, страты блізкіх, сіроты, якія пазбавіліся роднага дома. На адкрыццё выставы запрасілі беларусаў, якія сваімі вачамі бачылі жахі вайны.

Выстава памяці прадоўжыцца да 12 мая. Паглядзець унікальныя фатаграфіі можа кожны наведвальнік аднаго са сталічных гандлёвых цэнтраў бясплатна.