У Мінску ўсталявалася анамальная спякота

30 июня 2016

Тэрмометры застылі на адзнацы 30 градусаў. Высокая тэмпература нават выклікала тарнада ў горадзе. Незвычайную прыродную з'яву назіралі сёння жыхары сталічнага мікрараёна Шабаны. У двары падняўся віхор.

Паводле слоў спецыялістаў, такія віхры ўзнікаюць пасля рэзкага змешвання гарачых і халодных патокаў паветра. У выніку ствараецца своеасаблівая варонка. Зрэшты, у гэтым выпадку смерч праіснаваў амаль 30 секунд.