У Мінску стартуе паўмарафон

15 сентября 2019

І ўжо на старце наш карэспандэнт Павел Капуцкі. Добрай раніцы! Павел, сам пабяжыш сёння?

Сёння буду бегаць, але толькі па інтэрв'ю. Хоць з гонарам магу заявіць, што ўдзельнічаў у першым паўмарафане, тады пераадолеў дыстанцыю  5 з паловай кіламетраў. Цяперашні забег - пяты, за гэтыя гады змяненні, вядома, ёсць.

Галоўнае - колькасць удзельнікаў. У 2015 годзе іх было 16 тысяч. Сёння ў два з паловай разы больш - рэкордныя 40 тысяч. Амаль усе  аматары, але ёсць і прафесіяналы. Напрыклад, Святлана Кудзеліч, Марына Даманцэвіч, двухразовы пераможца мінскага забегу кеніец Хілары Кіптум Маё Кімаё і іншыя. Спартсменаў удаецца прывабіць у тым ліку і прызавым фондам. Пераможцы ў мужчын і жанчын на дыстанцыі 21 кіламетр атрымаюць па 6 тысяч рублёў. 

Такім чынам, у 9:45 старт на дыстанцыі 10 з паловай кіламетраў. У 12:30  самыя масавыя - 5 з паловай. Галоўны, цяжкі забег, той самы паўмарафон - 21 кіламетр 97 метраў - пачынаецца прама зараз.

Арганізатары спецыяльна адправілі на трасу самых вынослівых першымі, асцерагаючыся, што днём будзе горача. Але надвор'е сёння для бегу ідэальнае. Сонца не пячэ, а тэмпература паветра каля 10 градусаў. Прыкладна праз гадзіну чакаем на фінішы першых удзельнікаў.