У Мінску стартаваў жаночы забег Beauty Run

8 марта 2019

У сталіцы Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі традыцыйна прапаноўвае адзначыць свята па-спартыўнаму. Самы жаночы забег Beauty Run праходзіць ужо не першы год і штораз прыцягвае тысячы жанчын. Сёлета арганізатары анансавалі і новы рэкорд.

Зараз на пункце старту знаходзіцца і наша здымачная група. Аляксандр, дзень добры. Што чакае дзяўчат сёлета? (прамое ўключэнне).

Літаральна некалькі секунд застаецца да, не пабаюся гэтага слова, самага прыгожага забега сезона, а галоўныя героі, вядома, дзяўчаты. Мы спецыяльна трохі адышлі ад стартавага пункта, каб тэлегледачы змаглі ўбачыць удзельніц. Мужчын тут таксама хапае, але яны выступаюць у якасці валанцёраў і гледачоў. Паводле традыцыі, месца старту знаходзіцца тут, у самым цэнтры Мінска. Дзяўчаты пабягуць па праспекце Незалежнасці ад Дома ўраду на дыстанцыі 2 і 5 кіламетраў.

Адзначым, што сёлета арганізатары ўжо зафіксавалі рэкорд - ліміт удзельнікаў быў павялічаны да 5 тысяч. А рэгістрацыя была завершаная ўжо за некалькі дзён да старту. Дадам, для шматлікіх дзяўчат гэтая дыстанцыя стане чарговай падрыхтоўкай да Мінскага паўмарафону. Што заахвоціла беларускіх прыгажунь выйсці ў гэты дзень на трасу, мы пацікавіліся ва ўдзельніц яшчэ да пачатку забегу.

Таксама жанчыны могуць прыняць удзел у конкурсах касцюмаў, журы выбера і лепшы вобраз, і камандную падачу. Кожная ўдзельніца, якая фінішавала, атрымае заслужаны медаль і кветкі. Тыя, хто здолеюць трапіць у тройку лідараў на кожнай з дыстанцый, атрымаюць грашовую ўзнагароду і каштоўныя падарункі. А мы хацелі б яшчэ раз павіншаваць прыгожы пол са святам вясны.