У Мінску стартаваў марафон, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

11 июня 2019

Урачыстая цырымонія адбылася ля стэлы "Мінск - горад-герой". У падарожжа па мясцінах баявой славы ўдзельнікі адправіліся з асаблівай місіяй - запоўніць белыя плямы ў гісторыі Вялікай Перамогі. Імёны беларусаў-вызваліцеляў аб'яднае нацыянальны альбом памяці. Кожны, хто жадае, можа пакінуць інфармацыю пра сваяка - ветэрана вайны на старонках альбома, для гэтага ў падарожжа адправілася перасовачная лабараторыя. Чакаецца, што ўдзельнікі пабываюць у самых буйных гарадах Беларусі, наведаюць дарогі вызвалення краіны. Першы горад памятнага маршруту - Баранавічы. Там удзельнікаў марафону сустрэне калона рэтрааўтамабіляў і байкераў. Пройдзе і цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню - да помніка войнам-вызваліцелям.