У Мінску стартаваў ІІІ фестываль мастацтваў "Беларусаў свету"

8 сентября 2017

На Траецкай набярэжнай адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака беларускай дыяспары. Скульптура зроблена ў форме кола, як сімвал руху і развіцця, а таксама багатага гістарычнага мінулага: менавіта кола было ў ліку першых археалагічных знаходак на месцы сярэднявечнага Мінска.

Барыс Святлоў, Міністр культуры Беларусі: "Гэты помнік быў усталяваны - гэта тое месца, адкуль пайшоў наш горад, які напярэдадні адзначэння 950-годдзя. А кола - гэта тое, што яб'ядноўвае людзей. Вось як раз гэтае кола - гэта сімвал нашага аб'яднання тых, хто жыве на радзіме і за яе межамі".

Фестывальныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў Белдзяржфілармоніі. Сёлета праграма форуму перасякаецца з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілеямі беларускіх песняроў Купалы і Коласа. Гэтыя тэмы адбіліся і ў экспазіцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва напярэдадні канцэрта-адкрыцця.

Дэбютанты гэтага года - беларусы Люксембурга. Усяго ж у фестывальнай геаграфіі гэтага года 19 краін і больш за 200 удзельнікаў. Гэта не толькі самадзейныя калектывы, але і прафесійныя артысты. Знаёмыя па міжнароднай сцэне. Усе яны прайшлі папярэдні адбор - дэлегатаў рэкамендавалі пасольствы і дыппрадстаўніцтвы Беларусі ў краінах - удзельніцах форуму. Фестываль падоўжыцца да 11 верасня. А заўтра беларусаў свету можна будзе ўбачыць на гарадскіх пляцоўках Мінска.