У Мінску створаць дзяржаўную гандлёвую сетку

10 июня 2015

Адзінае таваразабеспячэнне і маркетынгавая стратэгія. У Мінску створаць дзяржаўную гандлёвую сетку, пад адным брэндам яна аб’яднае дзясяткі магазінаў. А на плошчах холадакамбіната нумар 1, які таксама будзе ўключаны ў гандлёвае аб’яднанне, ствараюць уласны аптовы комплекс. Гэта дасць магчымасць атрымліваць ад таваравытворцаў скідкі і зніжаць цэны для пакупнікоў.

У дзяржаўнае гандлёвае аб’яднанне ўключаць таксама кафэ і бістро. Сёлета ў сталіцы адкрыты ўжо дзве кавярні, што спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні.