У сталіцы супрацоўнікі гандлю праходзяць тэмпературны кантроль, выконваюць масачны рэжым, у памяшканнях праводзіцца дэзінфекцыя

21 октября 2021

Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы выконваюцца ва ўсіх гандлёвых аб'ектах сталіцы. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзялення гігіены харчавання Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Супрацоўнікі гандлю праходзяць тэмпературны кантроль, выконваюць масачны рэжым. У памяшканні праводзіцца дэзінфекцыя. Ля кас нанесена разметка, каб пакупнікі не забывалі выконваць сацыяльную дыстанцыю.

Разам з тым медыкі папярэджваюць аб небяспецы набыцця прадуктаў харчавання з рук у месцах стыхійнага гандлю. Там прадукцыя захоўваецца без выканання правілаў гігіены і тэмпературнага рэжыму. Нелегальныя гандляры не маюць медыцынскіх даведак.