Падтрымка прыватнай ініцыятывы ў рэгіёнах сёння ў цэнтры ўвагі Тыдня беларускага прадпрымальніцтва

27 февраля 2020
Падтрымка прыватнай ініцыятывы ў рэгіёнах і ў цэлым развіццё сельскіх тэрыторый краіны - тэма сёння ў цэнтры ўвагі Тыдня беларускага прадпрымальніцтва. Яе абмяркуюць на прыкладзе стварэння бізнес-інкубатара ў вёсцы Камарова. 

На гэтым тыдні гавораць і пра лічбавую эканоміку - яна стала адной з галоўных тэм другога Рэспубліканскага дзелавога форуму, які прайшоў напярэдадні. Там наша Канфедэрацыя прадпрымальніцтва падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з расійскімі калегамі. Яшчэ адна падзея Тыдня прадпрымальніцтва дапаможа атрымаць карысную параду ад вопытных бізнесменаў. У акцыі "Дэманструем свой бізнес" могуць прыняць удзел усе, хто жадае.