У Мінску рэканструявалі Парад партызан

25 мая 2019

У цэнтры Мінска сёння ўзнавілі падзеі лета 1944 года. Першае пасляваеннае ўрачыстае шэсце - Парад партызан. Атмасферу свята пастараліся перадаць да драбнюткіх дэталяў. Як і 75 гадоў таму, па вуліцы Камсамольскай (тады гэта быў гарадскі іпадром) маршыравала конніца. За ёй прайшлі "Народныя мсціўцы" імя Варанянскага, брыгады Чкалава і Кірава - разведчыкі, падрыўнікі, падпольшчыкі. Удзельнічалі прафесійныя рэканструктары і актывісты БРСМ. Шэсце прымалі рэальныя ўдзельнікі партызанскага руху і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Пасля парада прайшлі майстар-класы па страявой падрыхтоўцы, зборцы і разборцы аўтамата, падшыўцы каўнерыкаў. Можна было прадэгуставаць салдацкую кашу і нават пракаціцца на кані. Адзначым, тэматычныя пляцоўкі будуць працаваць у Мінску да самага вечара.