У Мінску пройдуць памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю са дня знішчэнню мінскага гета

20 октября 2013

Яно было адным з самых буйных у Еўропе. У яго катавальнях загінулі больш як 100 тысяч чалавек. У памяць аб ахвярах нацыстаў у сталіцы ўстаноўлены памятныя знакі. Самы вядомы - мемарыял Яма. Менавіта ён стане цэнтрам мерапрыемстваў праграмы-рэквіема.


Больш падрабязна - Наталля Бардзілоўская. У мемарыяле Хатынь ён апеў мужнасць і непакоранасць беларускага народа, мемарыялам Яма - выказаў смутак і боль па беларускіх ахвярах халакоста. Ініцыятар правядзення Дзён памяці, прысвечаных 70-годдзю знішчэння мінскага гета - архітэктар і кіраўнік яўрэйскіх суполак Беларусі Леанід Левін. Ён агучвае лічбы: даваенная яўрэйская суполка на талерантнай зямлі была адной з найбуйнейшых у свеце - мільён чалавек, выжылі ўсяго 50 тысяч: гэта вязні канцлагераў, гастарбайтары, схаваныя беларусамі яўрэі.


Беларускія і яўрэйскія карані і культуры гістарычна пераплеценыя. Адгэтуль - асаблівы менталітэт, заснаваны на ўзаемапавазе і талерантнасці. Ён ратаваў і ў тыя трагічныя гады, калі па гітлераўскай праграме ўсеагульнага знішчэння яўрэяў на Беларусі сталі стварацца шматлікія гета - абгароджаныя калючым дротам раёны, дзе пад кругласутачнай нямецкай аховай жылі пазначаныя жоўтымі зоркамі людзі. Іх звазілі і з іншых краін. Імёны 800 беларусаў, якія ратуючы, хавалі яўрэяў, сёння пазначаны як імёны праведнікаў народаў свету. Іх, нараўне з загінуўшымі і выжыўшымі ахвярамі халакоста, будуць успамінаць гэтымі днямі.


Пакланіцца беларускім ахвярам халакоста ў Мінск з'ехаліся яўрэі практычна з усяго свету. Былыя вязні, гісторыкі, афіцыйныя асобы, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый. Мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю знішчэння мінскага гета, пачнуцца сёння ў Белдзяржфілармоніі - вечар памяці, а заўтра ў мемарыяльнага комплексу Яма - жалобны мітынг і ўскладанне кветак.