У Мінску развіталіся з народным мастаком Беларусі Віктарам Грамыкам

11 июля 2019

Жывапісец з пакалення шасцідзясятнікаў, якога па праве звалі слупом "суровага рэалізму", памёр на 97-ым году жыцця. Грамадзянская паніхіда прайшла ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Развітацца з майстрам прыйшлі яго калегі і вучні. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і ардэнаносца  правялі з ушанаваннямі - цырымонію развітання суправаджала рота ганаровай варты. Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла  клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора  адслужылі богаслужэнне па нябожчыку.

Віктар Грамыка амаль 40 гадоў выкладаў у Акадэміі мастацтваў. Доўгі час узначальваў Саюз мастакоў Беларусі. Пахавалі народнага мастака на Усходніх могілках Мінска.