У Мінску прайшла першая генеральная рэпетыцыя парада ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі

25 июня 2017

Гэтым разам па маршруце праехала механізаваная калона. У трэніроўцы былі задзейнічаны больш як тры з паловай тысячы вайскоўцаў і больш як 200 адзінак тэхнікі. Адзначым, што сёлета ўпершыню ўдзел прымаюць войскі тэрытарыяльнай абароны і прадстаўнікі ўсіх механізаваных брыгад.

Наземная тэхніка ўжо адпрацавала манеўры на аэрадроме "Ліпкі". Зараз яны праехаліся па тым маршруце, які іх чакае 3 ліпеня. Практычна такім ваенны парад убачаць мінчане і госці сталіцы. Не менш відовішчным будзе тэатралізаваны паказ і шэсце грамадзянскіх машын. Электробусы, БелАЗы і трактары. Яны не проста праедуць, кожны выканае сваю ролю ў паказе.

Толькі авіяцыя гэтымі днямі трэніруецца па індывідуальнай праграме. У панядзелак і аўторак, калі дазволіць надвор'е, паветраныя пілоты праляцяць над Мінскім морам, люстрана адсачыўшы свае рухі. А ў сераду адбудзецца яшчэ адзін генпрагон.