У Мінску прайшла дэгустацыя інавацый харчовай індустрыі

5 ноября 2014

Беларускія кампаніі прадаўжаюць ствараць прадукты актыўнага даўгалецця. Гаючымі ўласцівасцямі валодаюць айчынныя хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, прадукты мясной і рыбнай галін. Напярэдадні ў Мінску прайшла дэгустацыя інавацый харчовай індустрыі.


Прадукты будучыні ацаніла Вераніка Рымашэўская.


Адзначыліся не толькі сокі. Гаючы хлеб, сыр і нават карысныя цукеркі мінчане паспрабавалі на адкрытай дэгустацыі-выставе. Інавацыі харчовай індустрыі беларускія вытворцы прапанавалі ў рамках штогадовага конкурсу Тэхнасфера. Дарэчы, прадукты актыўнага даўгалецця эксперты называюць прадуктамі будучыні.


Жанна Камарова, галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса Навука і інавацыі: Праблема старэння насельніцтва становіцца ўсё больш актуальнай. Пэўна, менавіта таму харчовыя прамысловыя прадпрыемствы канцэнтруюць сваю ўвагу на гэтай праблеме, на харчаванні функцыянальным. І ўсе яны накіраваныя на тое, каб прадоўжыць наша даўгалецце.


Напрыклад, вырабляюць сок з дабаўленнем кальцыя, які паляпшае працу апорна-рухальнай сістэмы. Выпускаюць і ўдвая карысны кефір. А для прафілактыкі сардэчна-сасуадзістых захворванняў створана спецыяльная фітасоль.


Цалкам звыклыя для нас прадукты беларускія вытворцы ператвараюць у гаючыя. Напрыклад, у састаў гэтага хлеба ўваходзіць таматны парашок, які процідзейнічае ўзнікненню ракавых клетак. Акрамя таго, такі хлеб утрымлівае комплекс вітамінаў групы В і вітамін С - яны спрыяюць умацаванню імунітэту. А ён у сваю чаргу і адказвае за працягласць нашага жыцця.


Таццяна Мадзіеўская, начальнік НПЦ харчовых тэхналогій: 100 гадоў таму толькі 5% насельніцтва былі старэйшыя за 65 гадоў. Піраміда ўзроставая змяняецца, і найбліжэйшыя 30 гадоў колькасць людзей старэйшых за 65 гадоў будзе больш за 1/3. Гэта вельмі вялікая сацыяльная задача - стварыць умовы, пры якіх чалавек будзе доўга адчуваць сябе маладым, актыўным.


Вытворчасцю прадуктаў актыўнага даўгалецця ў Беларусі займаюцца каля 15 гадоў. Родапачынальнікамі гэтага кірунку яшчэ ў 80-ых сталі японцы. Зрэшты, і сёння Японія належыць да адной з нацый, якія доўга жывуць.