У Мінску праходзяць першыя ў краіне парламенцкія слуханні аб дасягненні мэт устойлівага развіцця

19 декабря 2017

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзяць першыя ў краіне парламенцкія слуханні аб дасягненні мэт устойлівага развіцця. Як было заяўлена на форуме, Беларусь гатовая садзейнічаць умацаванню партнёрства ў гэтай сферы. Акрамя таго, глабальныя мэты неабходна лакалізаваць для кожнага пэўнага рэгіёна.

Мар'яна Шчоткіна, намстаршыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, нацыянальны каардынатар па дасягненні мэт устойлівага развіцця: "Праекты, якія разглядаюцца ў найбліжэйшы час, - гэта законапраект аб пітным водазабеспячэнні, гэта аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Падаецца, аб пітным водазабеспячэнні. Але, насамрэч, ва ўсім свеце праблема з пітнай вадой. Калі мы сёння не будзем звяртаць на гэта ўвагу, то што будзе нашым дзецям, унукам і праўнукам? Мы павінны прымаць такія законапраекты, якія будуць працаваць на будучыню".

Па выніках слуханняў вызначацца прыярытэтныя кірункі для дасягнення мэт устойлівага развіцця ў Беларусі.