У Мінску праходзіць XI Міжнародны фестываль рэтра- і класічных аўтамабіляў

12 мая 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць яшчэ адно цікавае мерапрыемства. Настальгічныя "Волгі", народныя "масквічы", культавыя "фальксвагены" і рэдкія "б’юікі" - XI Міжнародны фестываль рэтра і класічных аўтамабіляў.

Беларусь, Казахстан, Латвія, Літва, Расія, Украіна, Эстонія і ўпершыню Германія - у Мінск прыехалі калекцыянеры іх 8 краін. Гэта 344 удзельнікі, большасць іншаземцы. І што сімвалічна: сёння напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і флага першым прыпынкам ретрафестывалю стала плошча з 70-метровай стэлай флагштокам у самым цэнтры сталіцы. Тут аўтамабілісты далучыліся да акцыі "За любімую Беларусь", прысвечанай дню галоўных дзяржаўных сімвалаў.

Ужо пасля ўрачыстага адкрыцця злёту 150 экіпажаў праехаліся па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці. Зрабіўшы круг пашаны па плошчы Перамогі, гукавымі сігналамі ўдзельнікі фестывалю ўшанавалі памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай хвіліны рэдкія аўто выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы. Пазнаёміцца з вінтажнымі экспанатамі можна ля Палаца Рэспублікі. Уваход вольны. Дарэчы, усе экспанаты не малодшыя за 40 гадоў і на фестываль у Мінск прыехалі сваім ходам. Завершыцца выстава ў 17:30.