У Мінску праходзіць фінал конкурсу WorldSkills Belarus

23 мая 2018

Больш за 300 удзельнікаў спаборнічаюць за званне лепшага ў 37 прафесіях. Гэта повары, аграномы, настаўнікі, праграмісты і касметолагі. На конкурсную пляцоўку прыехаў прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў. Ён пагутарыў з экспертамі і азнаёміўся з заданнямі для фіналістаў.

Ужо заўтра будуць вядомыя імёны тых, хто прадставіць нашу краіну на міжнародным чэмпіянаце ў Казані. WorldSkills International пройдзе ў 2019 годзе.