У Мінску працягваюцца святкаванні Дня горада

13 сентября 2014
Роўна 947 гадоў з першага згадвання пра яго ў Аповесці мінулых гадоў. Мінчан чакаюць народныя гулянні сёння і заўтра. Дарэчы, у цэнтры горада працуе і наша здымачная група.

Наш карэспандэнт Ніна Мажэйка ведае дзе праходзяць асноўныя ўрачыстасці.

Насамрэч святкуюць ва ўсіх раёнах сталіцы. Наша здымачная група абсталявалася ў цэнтры горада, дзе зараз адбываюцца самыя гучныя мерапрыемствы. Мінчане выйшлі на вуліцы горада як мінімум, каб зрабіць святочны праменад, як максімум - бліжэй пазнаёміцца з урбаністычнымі традыцыямі.

Дарэчы, Дзень горада - гэта яшчэ адна нагода наведаць музей. У Музеі гісторыі горада Мінска - выстава насамрэч народнага скульптара Уладзіміра Жбанава. Экспазіцыя яго твораў - добра вядомых нам па сталічных парках і скверах. Ёсць і паменшаныя копіі арыгіналаў, і тыя працы, якія так і не ўбачылі свет падчас жыцця скульптара.

У Нацыянальным мастацкім музеі працягваецца культурная сесія Zabor. Сёння, напрыклад, усім ахвочым прапанавалі ўручную размаляваць лаўкі перад музеем. Дапамагалі ўдзельнікі праекта, мэтры сучаснага мастацтва. А лаўкі пакінуць у дар музею.

Тым часам у фае мастацкага музея забіў шакаладны фантан. Кожны мог пакаштаваць салодкую раку, зробленую адной са сталічных фабрык. З фантана пачаўся праект музея да Дня горада Вераснёвы вечар у Мастацкім. Але вечар стартаваў ўжо з дзвюх гадзін і працягнецца да ночы. Спецыяльна пад свята адкрыліся і новыя эксклюзіўныя экспазіцыі. Напрыклад, экспазіцыя заходнееўрапейскай моды канца 19 - пачатку 20 стагоддзяў. З асабістай калекцыі.

Увечары ж у музеі моладзевая праграма. Сапраўднае шоу зробіць ансамбль Люмьер Тэйлз. Дзе на першым плане не музыканты, а інструменты, падсвечаныя ў цемры. А на тэрыторі Верхняга і Ніжняга горада ў раёне Траецкага прадмесця зараз перформансы ад вулічных тэатраў. Усяго сёння адыграюць 8 спектакляў у розных жанрах. Таму ні ў якім выпадку не заставайцеся дома. Выходзьце на вуліцы нашага горада. Наперадзе яшчэ і святочны феерверк.