У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі"

3 марта 2020
Ён прайшоў  дзявяты раз. Стартаваў праект у верасні 2011 года. І з кожны годам яго папулярнасць, як і колькасць удзельнікаў, толькі расла. У дзявятым сезоне паступіла больш за тысячу заявак.тГранд-фіналу папярэднічалі 47 адборачных тураў. У іх прынялі ўдзел звыш 500 маладых людзей. У фінал прайшлі больш як 100 лепшых аўтарскіх праектаў у 10 намінацыях.

Удзел прынялі юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама маладыя навукоўцы да 35 гадоў. Пра самыя яркія ідэі і стартапы, якія сёння атрымалі пуцёўку ў жыццё для рэалізацыі ў маштабе краіны заўтра,  рэпартаж Юліі Хмель.

З года ў год удзельнікі "100 ідэй для Беларусі" даказваюць, што могуць падладжвацца пад любыя ўмовы ў свеце. Ганна Карпенка прэзентуе праект па стварэнні патэнцыяльных антыВІЧ-прэпаратаў, здольных блакаваць пранікненне віруса ў адчувальныя клеткі. І спрабуе прымяніць сваю распрацоўку да пошуку злучэнняў, якія могуць стаць будучымі лекамі супраць каранавіруса. 


Экапрадукт - папера з трыснягу


 І пакуль Ганна Карпенка прапаноўвае свае варыянты аздараўлення чалавецтва, зэльвенскія школьнікі выступаюць за прыроднае здароўе. Папера з трыснягу. Магніты, паштоўкі, пакеты, падарункавыя каробкі  - усё  экалагічнае. Вытворчасцю займаюцца старшакласнікі разам з настаўнікамі на базе школы. Праекту ўсяго год, але прадукцыя ўжо карыстаецца вялікай папулярнасцю. 


Праект "Разумная вуліца"


 Надзяляць гарады і пасёлкі інтэлектам. Сваю ідэю прасоўвае і каманда Мінскага энергетычнага каледжа. Фітасцены, асвятленне, убудаванае ў дарожнае пакрыццё, стварэнне бяспечных і камфортных умоў перамяшчэння пешаходаў і вадзіцеляў, а  таксама рэгуляванне энергаспажывання за кошт  укаранення сонечных батарэй. 


Усяго сярод  ідэй  больш за 100 аўтарскіх распрацовак


Усяго сярод  ідэй  больш за 100 аўтарскіх распрацовак у галіне медыцыны, энергетыкі, аграпрамысловага сектара, інфармацыйных і авіякасмічных тэхналогій. 


У дзявятым  сезоне ўдзел прынялі звыш 500 чалавек


Дарэчы, гранд-фіналу папярэднічалі 47  адборачных тураў, у якіх бралі ўдзел больш  за 500 школьнікаў і студэнтаў, а таксама маладыя навукоўцы. 

Арганізатары праекта вырашылі не адставаць ад удзельнікаў і таксама праявілі крэатыў. Фініш конкурсу праходзіць пад эгідай экалагічнай тэматыкі. Гэта значыць кожнаму ўдзельніку выдаецца экасумка з наборам прадметаў першай неабходнасці для прэзентацыі праектаў. Гэта і ручкі, і флэшкі, і нататнікі. Усё з дрэва. Такія ж  дыпломы і статуэткі для пераможцаў праекта.

А іх усяго 20 у  дзесяці  намінацыях і ў дзвюх узроставых катэгорыях. І ўжо сёння 10 аўтараў самых перспектыўных праектаў атрымалі ад Беларускага інавацыйнага фонду першы сур'ёзны капітал на ўвасабленне сваёй ідэі ў жыццё. І хто ведае, можа менавіта адна са ста ідэй маладых беларусаў неўзабаве дапаможа забыць чалавецтву пра каранавірус ці звядзе да мінімуму траўматызм на дарогах не толькі ў маштабе краіны, але і далёка за яе межамі.