У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр халакоста

27 января 2020
Шэсць памятных свечак, якія сімвалізуюць шэсць мільёнаў загінуўшых вязняў, сёння запалілі ў Мінску. У Музеі Вялікай Айчыннай вайны сабраліся відавочцы тых страшных падзей і прадстаўнікі яўрэйскай суполкі. На сустрэчы ўручылі медалі праведнікаў народаў свету. Таксама ў музеі адкрыліся часовыя экспазіцыі, прысвечаныя лёсам ахвяр нацызму.

Уладзімір Трахтэнберг, былы вязень Мінскага гета: "Памяць аб халакосце, памяць аб Мінскім гета павінна заставацца яшчэ на доўгія гады. І калі мы гэта забудзем, то свет ізноў можа патрапіць у вельмі вялікую катастрофу".

Андрэй Дапкюнас, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "У гэтыя дні па ўсім свеце адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя нашай памяці аб трагедыі халакоста. Упершыню ў такім фармаце ў 15-ю гадавіну абвяшчэння Міжнароднага дня памяці ахвяр халакоста МЗС разам з Музеем гісторыі ВАВ і шэрагам амбасадаў, якія працуюць у Беларусі: Расіі, Ізраіля, Германіі, ЗША -  арганізоўваюць гэтае мерапрыемства. Яно не рытуальнае, не мемарыяльнае - яно практычнае. Памятаць аб тым, што чалавечнасць у сабе трэба захоўваць, гадаваць і ахоўваць кожны божы дзень".

У Беларусі гісторыкі налічваюць звыш 400 фабрык смерці. Толькі праз Мінскае гета прайшло больш за сотню тысяч чалавек. Паводле звестак прэзідэнта Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса, колькасць яўрэяў у свеце толькі да 2018 дасягнула даваеннага ўзроўню, гэта значыць, толькі праз 73 гады пасля вызвалення канцлагераў.