У Мінску адкрываецца дыскусійная пляцоўка VII з'езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

22 мая 2015

На форум у сталіцу прыбылі больш як паўтысячы дэлегатаў з усёй краіны. Сярод удзельнікаў і калегі з 12 дзяржаў свету. Урачыстая цырымонія адкрыцця з'езду адбылася ўчора ля падножжа Кургана Славы. Менавіта дзякуючы беларускім прафсаюзам 70-годдзе Вялікай Перамогі мемарыяльны комплекс сустрэў у абноўленым выглядзе. Сёння дэлегаты абмяркуюць працу федэрацыі за мінулыя пяць гадоў і вызначаць планы на наступную пяцігодку. У спісе тэм, якія таксама прагучаць на з'ездзе, - змушаныя водпускі працаўнікоў з частковым захаваннем зарплаты, перапрафіляванне, траўматызм на рабочых месцах, стварэнне новых прафсаюзных арганізацый.

Сёння Федэрацыя прафсаюзаў аб'ядноўвае больш за чатыры мільёны беларусаў, або 96,5% эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Сёлета сваю працу ўжо пачалі 137 раённых і гарадскіх прафсаюзных арганізацый.