У Мінску адкрыўся раённы аддзел прымусовага выканання

6 февраля 2015

Каб заплаціць аліменты, штраф у ДАІ або іншыя даўгі, жыхарам Ленінскага раёна досыць прыехаць у мікрараён Лошыца, а не калясіць па ўсім горадзе. Раней участак знаходзіўся ў Доме правасуддзя, што дастаўляла насельніцтву пэўныя нязручнасці, ды і самі прыставы зараз рэагуюць на заявы гараджан хутчэй. З гэтага тыдня аддзел знаходзіцца па адрасе вуліца Прушынскіх, 74.

Ірына Шмарлоўская, начальнік аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Мінска: "Наш аддзел - адзіны ў Ленінскім раёне. Для кожнага раёна ёсць такі аддзел, і мы зараз ужо знаходзімся ў сваім раёне. Гэта штрафы, аліменты, расходы на ўтрыманне дзяцей, гэта значыць,. спагнанні ўсіх даўгоў, якія павінны грамадзяне грамадзянам, альбо фізічныя асобы, або юрыдычныя. Тут выканаўцы не толькі прымаюць квітанцыі. Гэта і вопіс, і арышт маёмасці даўжніка".

У перспектыве аддзелы прымусовага выканання будуць працаваць толькі ў сваіх раёнах сталіцы.