У Мінску адкрыўся маладзёжны форум "Лідар"

5 июня 2015

Больш за сотню новых ідэй для Беларусі і магчымасць прэзентаваць праекты тым, хто ў сілах іх рэалізаваць. У Мінску сёння адкрыўся маладзёжны форум "Лідар". Ён аб'яднаў самых актыўных і ініцыятыўных школьнікаў, студэнтаў і прадстаўнікоў рабочай моладзі з усёй краіны. У праграме форуму - сустрэчы з вопытнымі кіраўнікамі, экскурсіі і нават таварыскі матч. Але першым удзельнікаў форуму прыняў Савет Рэспублікі і асабіста галоўны сенатар Міхаіл Мясніковіч. Тут жа прайшоў і адкрыты дыялог з моладдзю. Спікер адказаў на дзясятак пытанняў і падзяліўся вопытам у сферы кіравання.

Форум "Лідар" плануюць зрабіць штогадовым, а ўжо зусім хутка такія сустрэчы пройдуць у раёнах і абласцях краіны. У Саюзе моладзі адзначаюць, што гэта яшчэ адзін крок на шляху да стварэння годнага рэзерву кадраў.