У Мінску адкрылі новую экасцежку

5 октября 2018

Экалагічны маршрут пралягае праз парк "Курасоўшчына", уздоўж Лошыцкага вадасховішча. Наведвальнікаў запрашаюць убачыць векавыя дубравы і алеі, мясцовыя віды птушак і разнастайнасць паркавага ландшафту. Тут усталяваныя стэнды з інфармацыяй аб флоры і фаўне. Першапраходцамі сцежкі сталі сталічныя школьнікі.

Гэта ўжо дзясятая экасцежка ў Мінску. Яшчэ адна з'явіцца да канца года - у лясным масіве Уручча.