У Мінску адкрылі новы будынак 15-й гарадской паліклінікі

4 ноября 2022
Захоўваючы добрыя традыцыі 7 Лістапада. Сёння ў Мінску адкрылі новы будынак 15-й гарадской паліклінікі. Аб'ект аховы здароўя шматпрофільны, разлічаны на 850 наведванняў за змену. Праца тут арганізаваная па праекце "Клапатлівая паліклініка". Інфармацыйныя памочнікі дапамагаюць сэканоміць час знаходжання пацыентаў, у тым ліку ў чарзе. Так, запісацца да ўрача можна абыходзячы рэгістратуру.